Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

Нарэшце нейкі момант вьпрымаў на цэлі... Пальнуў™

Лось — дыба, павярнуўся, потым скок..

Раздаўся стрэл другі.. Памкнуў быў лось убок,

Хіснуўся... на калені ўпаў неспадзявана.

«Як ад гарачкі гэтай адвучыць мне пана?

За крокі тры ад нас лось быў бы акурат,

Пан не падпусцщь!.. звык смаліць за пяцьдзесят!..

Скажу, пан трапіў, праўда, і пры першым стрэле».—

«Буркун! ляжыць жа лось!., лепш пахваліў бы!» —

"Белым» Хвалю!.. Пан слаўны паляўнічы!

Толькі вось Дрыжэў увесь, нібы кісель аўсяны, штось,

Апамятаўся і не схібіў, дзякуй Богу,

Цэль не раўнуючы падобная да стогу! —

«Саромеўся б казаць, стары! сваё ўсё гнеш!..

Шанцуе гэтак, як сягоння, рэдка мне».—

«То праўда, даражэнькі!..

Хоць бурчу з нагоды,

Цябе, бы ўласнае дзіця, люблю заўсёды».

 

                          V ГОЛАД

«Нялюдскую забаву кіньце лепш, панічу,

Паслухайце старога, вам дабра я зычу,

У галкі хлеб круціць — недаравальны здзек

Гм!_ дар ён Божы,

хлеб — шаноўны госць спрадвек,

I пакланіцца за сталом яму належьщь,

Каб з хлебам леташнім штогод спаткаўся снежы.

Калісыді, помніцца, нябожчык наш сваяк,

Абы пабачыў, галкі хто круціў вось так,

Ці свой там, ці чужы,— не выпускаў ніколі,

Мне вуха надарваў за гэткую сваволю.

Цяпер я за яго душу за ўчынак той

Штодня, паніч, малюся: «Вечны супакой!..»

Стары я і ўсяго нагледзеўся даволі,

Быў двойчы на вяку маім вялікі голад.

Сягоння зразумела мне, чаму не раз

Ксёндз Бога ў суплікацыі прасіў за нас

I голад вылучаў»,—

«Дык раскажы, Рыгору,

Калі і як было?» —

«Такога бачыць гора

Не дапушчай жа, Божа!

Быў я дзіцянём

I на запечку разам шчэ сядзеў з катом,


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44