Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

Узрушыўшы мяне прадаўняй пссняй гожай,

Іанараваннем Улздаркі Прасвятой,

Хвалою, што ляцела з пусгашы зямной,

Прыпадабненнем трапным Панны да заранкі,

Якая дзень папераджае, час світанку.

* * *

Лаўцы ўжо разышліся, толькі ні на крок

Не адыходзіў я ад Грышкі. Вось здалёк,

Здалося раптам нам, адказ на ваб Рыгораў

Данёсся. Голас быў слабы, няпэўны з бору.

«Пан чуў?.. надходзіць лось... ай, латва! добра, ай!..

Да нас, напэўна, йдзе... Паніч тут ляжа хай!..

I ні гу-гу! як рыбіна, ціхутка, й годзе!

Цярпліва вычакаць!.. Куркі ў нас на адводзе!..» —

Шаптаў мне Грышка, стрэльбу сціснуўшы рукой,

Сагнуўся і прыпаў да хвосчкі малой.

Я лёг, раса студзіла ўранку праз адзенне,

Ды не зважаў, угледзеўся ў абшар з надзеяй,

Туды, скуль, думалася, выскачыць рагач...

Завабіў Грышка... Слых і зрок свой як мага

Напружваў, ды дарма... Рыгор штурхнуў, я трохі

Паварачаю голаў, кінулася ў скроні

Раптоўна кроў, як справа праз лясны гушчар

Лася вялікага я ўбачыў рагача...

Той дзіўны стан не паддаецца апісанню,

Як трапіць гэткае стральцу на паляванні.

Дрыжэў я нібы ў трасцы, прыбліжаўся звер.

Як трапным стрэлам прывітаць яго цяпер?

Змагаўся я з сабой... Рука мая трымцела,

На сайте «Сказки народов Кавказа» собрана богатая колекция фольклора народов Кавказа.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44