Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

Нас раскатурхаў сын Рыгораў у гумне,

Заўзяты паляўнічы. Знакі зразумеў

Усе Вінцук, з'явіўся ён у час, як трэба,

Прабег адлегласць хутка — лётам птаха ў небе.

Абмыўшы каля студні рэшткі сну з павек,

Пайшлі бадзёра мы.

Сабою там спрадвек

Другія засланяла пушча таямніцы,

Другія краявіды — проста задзівіцца.

Абшар дрыгвы, бясконцыя кілімы мхоў

I хвойкі нізкія, хоць шмат растуць гадоў.

А цвёрдыя, бо мае іхняя драўніна

Валокны гэтак моцна збітыя ў адно —

Не паддаецца нат сякеры валакно.

Вяршкамі хвойкі — быццам пальмінкі пустыні.

Паслаўся пухам пад нагамі мох буйны,

Стральцу ж то мукі нечуваныя адны.

На ім шмат ягад.

Тут жа буякг, або дурніцы,

Абсыпала кусты зямелька-дараўніца;

Сцвярджае Грышка, і без выдумак якіх,

Што доўгі й моцны боль у галаве, як іх

3 куста паесці, а збіраныя не шкодзяць.

Таксама журавіны вельмі шчодра родзяць

У мхах пушыстых.

Чараду цецерукоў

Спаткаць тут можа чалавек або глушцоў

Ды большае вагі быў лоў у нас на мэце,

Ніякі птах не зацікавіў бы на свеце.

Імшарамі свой прыспаралі мы паход

Туды, дзе лес здалёк і жоўты дзе чарот

Нас вабілі надзеяй.

Зранку дужа роена,

Упэрліў дрэўцы, мох і верас кропляў россып.

Ледзь сонца дыск заззяў — і ажыла краса,

I заіскрылася вясёлкаю раса,

Мох шэры стаў, хваёвыя галіны ўранні

Як золатам абліты, ў дьыменты убраны.

Йшоў Грышка й пацеры згаворваў: —

Бацька наш...

Святая Маці... Веру...— мармытаў усцяж

I заспяваў напрыканцы да Маці Божай,


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44