Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

Я дзёрся праз кусты, разносіліся ўдары,

Яшчэ нябожчыка ўсё Грышка кіем жарыў,

Чыніў з ахвяры здзек, аж анямеў быў лес,

Як з трупа Гектара калісьці Ахілес.

“Шкада пакінуць — не пачуць ганаравання! —

Хоць скура ўлетку й дрэнь.

Адно з ваўком важданне,

На ўцеху пану нейк зацягнем, зробім штось,

Кол высеку і зачашу я гладка — вось!

Звязаўшы лапы, сунем, на плячо канцамі —

I марш! Заходзіць сонца, не марудзьма самі».

Была ў бары ўжо ноч, як з хаты Базыля

Неспад зявана бліснуў нам прамень святла.

Вястуючы пра нас, заходзіліся брэхам

Псы-дварнякі, будзілі ў сонным лесе рэха.

Пасля завыл і, блізка як былі з ваўком

«Пачулі, тхне здалёку воўчы дух вакол».

Дзвярамі хтосьці скрыпнуў.

«Ціха!.. вон, шатаны!» —

На псоў азваўся голас.

«Хто там?» — «Грышка з панам!»

                      * * *

Сядзелі ў чыстай хаце Базыля гуртом,

Нам за шырокім весела было сталом,

Душа і цела радасць мелі з адпачынку,

Патрэсквала яечня гучна на камінку,

Здалёку чуўся нам прыемны пах яе,

Настрой вясёлы быў ад смакаты тае.

Тацяна, жопка Базылёва, маладзіца,

3 румянкам ад агню, з яе не надзівідца,

Расставіла талеркі на абрус уміг.

«Што маю, тым прымаю!» — запрасіла ўсіх.

Базыль да нас быў піць гатовы...

Бесклапотна На сене, як забітыя, паснулі потым.

«Многоточие...» - Антология современной поэзии. Ежегодный поэтический сборник.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44