Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

Завабіўшы, якісыді час пасля счакаў.

Хацеў я ўстаць і тут жа высачыў ваўка,

Якраз цераз кусток перамахнуў лазовы

I лесам пёр далей. Кроў хлынула раптова

Да галавы... Чакай, дружок! Зручней я стаў,

Прыцэліўся й трымаў на мушцы з-за куста,

Націснуў. Туг жа засціла мне ўсё дымота.

Я выскачыў, бы з прашчы, і панёсся лётам

Туды, дзе трапіў пад прыцэл лясны хіжак

Ваўчугі не было — ну хоць бы нейкі знак Я схібіўі..

Злы й нямы стаю. Уцёк ён, значыць.

У гэты момант Грышка надышоў.

«Пабачым, Як пан патракгаваў ваўка.

Здаецца мне, Панёс ён кулю. Згледзеў — штось не тое, не.

I вушы прытуліў, ішоў не так, як трэба.

Як браў, паніч?» — «А па баку».— «Дзесь лапай трэпле.

Ці бачыш?.. барва!.. о!., ў ляшчыннік шыўся звер!..

Вось дык сумёўся ўрэшце з міны кавалер!-

Пазнаў адразу я! о!., о!., тут кропляў шэраг!..»

Трыумфаваў так Грышка і ўжо бег уперад,

3 пазнакай радасці яго быў кожны рух —

На хітрым ворагу здаволіў пометы дух.

«Сядзеў!.. паглянь, паніч, сядзеў!.. о!., барва кажа!

Звялі з табой урэшце парахункі!.. Ляжа!..

Заліўся юшкай, моцны — шэльма! ўлес глыбей

Шчэ сунецца... Пад вуха вытрымаць ляпей Ці пад лапатку».—

«Легка гаварыць, вядома,

Ў канец хваста патрапіць хоць бы лотру тому,

Як лесам прэ — й за гэга Господу хвала!» —

«То пэўна!» — «Што ж пляцеш?» — «Ат! звычка павяла

Я з радасці, панічу мой! Дый нс зашкодзіць

Практыкавацца маладому пры нагодзе,

Калі стары й павучыць... О!., ў гушчар, туды!

Як стуль не йшоў, не будзе выкруту тады.

Вакол хай пан бяжыць, а я ў еяродак самы!

Схаваўся там, дык мецьме напатканне з намі».

На пару пацераў трэ часу надтачыць

Было б, як чую я-. «Го! го! тут! тут ляжыць!»


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44