Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

Замілаваны мог даследчык пакрысе,

Бы кнігу, тут чытаць гісторьпо развою

Прыроды, што спрадвек нс ведяе стакою.

Вось волат-дуб, над гуртам дрзў дасяг ён хмар.

Разложысты. Наўкол дзяржавец-валадар

Забраў вялікую прастору ад суседзяў.

Пры ім, пад ім жывуць, існуюць зараз ледзьве

Гатункаў розных карлікі — падцанцы ўсе

Манарха, прышласць ім надзей не прынясе.

Хіба што волату імхі ўкароцяць часу,

Пладзючыя на ім самім жа чужапасы

Памчалася ўгару вавёрка да жытла,

У жарало нарэшце скокнула дупла.

За ёй яшчэ адна панеслася вяртляста:

Выходзідь, смерць гасцюс ў волаце дуплястым.

Дарма ўдаваў ласіху на трубе Рыгор,

Дарма быў штуцэр у гатоўнасці яго,

Бо толькі адказала здрадным тонам рэха,

Ўзляцелі з крыкам сойкі ў палахлівым спеху.

Брыдзём далей.

«Няхай паніч у хмызняку

Схаваецца і пытлю дасць таму ваўку,

Ён часта, шэльма, прабягае вось сюдою,

I стрэліць тут лацвей, гушчар бо за спіною.

Наўкола абыду, здаля мой будзе ваб».

- Нырнуў я ў куст ляшчыны. Побач волат-граб.

Прысеў я. Грышка знік у лесавой гушчэчы.

Ніжэла сонца, спёка ўнікла, камарэча

Напала, толькі й чуў дакучны звон,

Пісклівы не сціхаў каля вушэй паўтон.

Пабольшала ў аркестры камаровых піскаў,

Хоць і замоўкла шмат на твары ад прыціскаў.

Не адстрашала нават кара камарні,

Маглі заесці крьюажэрныя раі,

Свярбела скура — насланнё на паляўнічых.

Не бачыў я красы, ў якую таямніча

Прыбрала пушчу развітальнае святло,

Калі да сну хіліцца сонца пачало,

Залоцячы вяршкі хваінаў.

Грышкаўлесе Здалёк, нібы ласіха, абазваўся дзесьці.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44