Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

А побач войска ў стройных шэрагах ідзе,

Далей жа пекла, мукі грэшных там людзей,

Святы чаргуе Юры ў шышаку стажковым

I этыкетка ад бутэлькі каньяковай,

Красуецца французскі надпіс *fine-champagne».

Пайшла i мода вось — дзяўчынкі ля дзвюх пань,

Якісьці зноў святы з шатанам і анёлам.

Відаць пад ложкам скрынкі i пад самай столяй

На рыбу восці, невад, вязкі сушаных грыбоў,

Найразмаітых зёлак не злічыць пучкоў,

Вянкі цыбулі, белы часнаку вяночак.

Віселі стрэльбы, торбы ўсякія ў куточках,

Рагаціна ў куце выстойвала адна,

То ж ловы на мядзведзяў помніла яна.

Над ёю цецярук стапырыўся напханы,

На ваб, няйначай, паляўнічым ужываны.

Гарэлі на вакне вазоны ад двара —

Ў гаршчэчках месячная ружа і герань.

«Наб'ю шчэ стрэльбу я, і выбірацца можна.

Пакуль там што, пан ліпцу паспытае, можа,

Свяжуткі, сёлетні, ільсніцца серабром»,—

Казаў Рыгор, нёс місу з сотавым мядком.

  * * *

Ляснымі йшлі шляхамі. Дзе былі загібы,

Ламаў галінку Грышка, каб Вінцук не хібіў.

Сын мусіў знак чытаць, рабіць высновак свой.

Праходзячы каля бярозы маладой,

3-за паска Грышка выцягнуў сваю сякерку,

Надцяў і здзёр патрэбную бяросты мерку,

Зрабіў трубу, мацовачкай працяў кару

Драўлянай, а пасля падняў быў угару —

Разлёгся голас, вабіць так самца ласіца,

3 адлегласці ўдаванае не надзівіцца.

Хоць побач я стаяў здалося мне ў барку,

Што голас плыў здалёк, губляўся ў гушчаку.

Мы ўсё далей, далей у цішы йшлі знямелай.

Лес дзікі станавіўся і параскашнелы,

Раскінуўся ў сваёй магутнасці, красе.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44