Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

Дарма што на дарозе злой неспадзяванкі,

Паспець нам трэба... Можа, заўтра і пальне

Ў лася паніч на шчасце і на радасць мне,

Надзеі мала сёння. ёсць ласі далека,

Дзе матачнік, я без пары не б'ю. Як вока

Пільную ix. Хіба надарыцца пасля

Нам з панам хвіля на шляху да Базыля.

Калі там ні бываў, як нейкая мне кара

Той воўк, крадзе мой час. Задам калісь прыпаркі

Я шкодніку! — крьші мне колькі ён псуе!

Не паддаецца воўк на хітрыкі мае,

Ў адным заўсёды месцы, шэльма, чыніць варту.

Ён хітры і бывалец, ды і я ж упарты».

Штораз гусцейшы лес, хіліцца ўжо зачаў

Бо блізка туг вада. Дарога праз гушчак

Віецца. Елка, вольха, цёмны граб, асіна.

Прыемны халадок ад вільгаці ў нізіне.

Раўчак, як шыба, бліснуў у кутку лясным,

Тулілася сядзіба Грышкава за ім.

«Гзй! гэй! — ёсць дома хто ці не?! — сюды, і жыва!

Няма, напэўна, анікога, зараз жніва.

Што ж мне рабіць?.. Стаяцьме дворскі конь у той

Аборы, скемяць... ах, Вінцук не знае мой,

Што ў Базыля мы будзем, ён прыйшоў бы ўночы,

Прыдаўся б заутра, дапамог бы нам ахвоча.

Пацёгся ў поле мо?.. Што ж мне рабіць далей?..

Ага!.. пакінем торбу й стрэльбу на стале.

Пабачыць, здагадаецца тады, што клічам,

Пазнакай шлях падкажам... Добра ўсё, панічу!

Каня пастаўлю толькі. сена мушу даць,

I ў рух. Прашу я пана ў хату завітаць».

Гаспода вось. На фадцы посуд. Чыста ўхаце.

Абраз з выявай Божай Вастрабрамскай Маці

На покуці ў вянку. Таўстуха-печ. Вакол

Абеглі лавы проста змайстраваны стол.

На ім выглядваўхлеб з-пад чыстай палатніны,

Нож побач, соль на сподку. Ток чысцюткі з гліны,

Заместа мосту,— гаспадыніна хвала.

Пры печы вілы, качарга і чапяла.

Карцінкі на сцяне наклеены. Змест кожнай

Без повязі. Выява Маці жальнай Божай,


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44