Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

А люты! аж у мозг, да слёз, пад нос не сунь!

Заўзяты грэц з мястэчка, мешчанчук насаты,

Калі нюхнуў, быў чых — паліў нібы з гарматы.

Якое дзіва!., спірт!.. а шапка! Божа мой!

Пайду я на Вялікдзень да касцёла ў ёй.

Ангельскі, пэўна, порах.. Шмат з яго рахубы:

Драбнюткі — нібы пыл, а з пысы выо'е зубы,

Дай толькі мерку добрую... Яшчэ э адзнак:

I дыму мала, ляскае бізун вось так,

Нясе, казаў бы, шнурам!

Нам пара ў дарогу, Ляды дзе, столькі шчэ да возера Гнілога,

Таму збірацда не марудна трэба край.

Іду наказваць, фурман запрагае хай».

Нябавам, не пазней як з паўгадзіны, можа,

Сярод палеткаў, што азалаціла збожжа,

Спаміж жытнёвых коп іржэўнікам далей,

Паўз ніву грэчкі, на якои шчэ цвет бялеў,

Цёг трухам просты воз, драбінкамі названы,

Таварыш паляўнічых, конік наш буланы.

Я з Грышкам поплеч быў, спяшаўся да Лядоў

Звяселены і думкай, і надзеяй зноў.

Нібыта стужка, лес наперадзе далека

Раскінуўся, абняўшы небакрай шырока.

А жнівеньскае сонца прыспарала жар,

Блакітны промнямі выбельвала абшар,

Хіліла бег свой дзённы пакрысе. За возам

Клубіўся хмаркай пыл, узбіты на дарозе.

Клубоў разроет супьшіць неузабаве лес,

Кружляе каня ў небе з крикам жальным спрэе.

Ды зрэшты — ціша. Спіць, спавітая спякотай,

Уся прырода, толькі капытоў стукота

I тарахценне воза будзіць той куток

Вось мы і ў лесе ўжо! Павеяў халадок

На нас, густы і востры смольны пах хваёвы.

Драбінкі трэсліся на сплётах каранёвьгх

Нібы вужы, паміж ляшчынніку і хвой

Віліся на дарозе карані лясной.

Выстукваў дзяцел на ствале, і невысока

Над галавою з крыкам праляцела сойка.

Я свіснуў, і памкнула з пуду. Шчэ ляцеў

Над намі нейкі птах, варону выдаў цень.

«Ну! — Грышка панукае.—

Ну! стары буланку!

 

На сайте вы сможете прочесть захватывающие произведения короля триллера и захватывающего детектива, Патриции Корнуэлл.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44