Дзень за днём

Ой! Скажэце, скажэце,

Як жьщь трэба на свеце?

Хмары скрыл і нам сонца,

Вецер вые над нівай,

У каторай старонцы

Шукаць долі праўдзівай?

Той улева, той ўправа

Хочуць весці нас радай,

Трэці надта цікавы,

Куды пойдзем грамадай.

Hi адзін жа не скажи,

Куды будзе дарога..

Што нам братне, што уража

Пытай праўды у Бога.

Папытайся сумлення

Дый і розум мей ўласны,

Як наскочуць здарэння

Ці прыпадак няшчасны,

А то думай на сходзе

Ці пытайся у Іцка.

Што ж каго там абходзе

Наша доля мужыцка.