Сiвер

Эй ты, сівер,— не дзьмі!.. не патрэбен ты нам,

Ад палудня цяплу з табой ходу няма!

Хоць бы раз без цябе зарунець бы палям,

Хоць бы раз у свой час адышла бы зіма!

Ўстрапянуўся бы духў чалавечай грудзі,

Дый забылі бы мы мора смутку дый слёз.

Сціхні, сівер, хоць раз, па лясах не гудзі.

На далёк акіян убяжы ты, мароз!...