Што думае Янка, вязучы дровы ў горад

От І свята, от Кал яды,

На марозе скрыпяць санкі,..

Ўсе на свеце святку рады,

Ўсюды песні і гулянкі.

Скачуць хлопцы і дзяўчата,

А гарэлхі п'юць чы мала?!

Адно слова — ўсюды свята.

Ну! кабыла, чаго стала?!

Чаго стала?!, скажаш — цяжка,

Дый не надта ж ты і сыта,

А мне ж легка?., глядзь, сярмяжка

Стара., рвана.» ветрам шыта..

Стаў крапчэй мароз ка святу,

Ось i зорка забліскала.

Хоць скарэй бы мне у хату.

Ну! кабыла! чаго стала?!

Дроў у месце многа трэба,

I цана ж на іх сярдзіта,

Прадам дровы — куплю жыта.

От і лезу з цяжкім возам,

Як бяда у карк пагнала

Такім ліхам дый марозам!..

Ну, кабыла, чаго стала?!

Адагрэцца б у карчомцы,

На дарогу стукнуць чарку...

Дык я вінен грошы Шлёмцы,

Каб не даў часам па карку!

Ой ты, доля!., ў гэгу пору,

Як мяне ды ты прабрала!.

Ну, кабыла! Ну, на гору!

Каб ты здохла, чаго стала?!