Каршун

Быўясны дзень, гарачы дзень,

I было ціха, хоць сей мак

Скаціна забілась у цень,

За ей пастух прамеж сабак

А лес лістком не калыхне,

У гушчы птушкі селі спаць,

I рыбкі ў рэчачцы на дне,

Пад куст хаваючысь, стаяць.

Духота некая вісіць,

Нявольны сон усіх бярэ,

I толькі каня просіць "піць!",

Кружась над лесам у гарэ.

Я ў поле выйшаў. Божа мой!

Красуе жытні колас ўжэ.

Рукой абцёршы летні зной,

Я сеў на камень пры мяжэ.

Любуюсь жыткам. iз-пад ног

Паднялась птушка да гары,

А тут каршун, а каб ён здох!

Хоп! гэгу птушкуў кіпцюры.

Панёс!..

Што гэта мне за знак?

Такую думку думаў я,

Адкуль узяўся гэты птах?

Ой, бедна ж птушачка мая!..

На тое ж выйшла!.. на сяло,

Не знаем добра і адкуль?

Жыдка ў тым часе прынясло,

Маленькі быў і зваўся Сруль.

Хоць невялічкі той жыдок,

Зато і хітра ж галава!

Адкрыў у вёсцы ён шынок

Дый поля зняў маргоў са два.

Ось з гэтых пор каторы раз

Я тэту птушку ўспамяну

Што напрарочыла да нас

Жыдка, што роўны каршуну.