Што птушкi казалi

Ноч не спаўшы за гулянкай

На вяселлі, сваты —

Піліп Окунь з Бычком Янкай

Валаклісь дахаты.

А было жа гэга ў маі

На ўсходзе сонца.

Салавейка свістаў у гаі

Іаласно бясконца,

I зязюлі абзывалісь

I птушачкі малы,

Шчабечучы, залівалісь

Дзеля Божай хвалы.

Блішчыць у яснай пазалоце

Зоранька чырвона,

Закрычалі на балоце

Драчыды варона.

Буркнуў Піліп, зубы сцяўшы,

У гутарцы з Янам;

«Заўсім дурань салавейка,

Брэша сын сабачы!

Дай!., дай!, песня та — капейка!

Лепты говар драчы:

«Дзяры!.. бяры!.. будзеш есщ

I мёд піці збанам,

У худобе і ў чэсці

Хутка станет панам» —

«Гета — праўда!.. Ось аднача

Слухай на астатку

Што варона нам закрача

На ўсё гага, братку?..

Во!., чы чуеш?.. ужо сказалі,

Сеўшы у крыніцы:

«Кралі!.. кралі!.. кралі!_ кралі!..

Дай на — шыбяніцы!»