Биография

Паэт дэмакрат, мысліцель. Нарадзіўся ў Мінску ў сям'i калежскага асэсара. Вучыўся ў Мінскай гімназіі, потым паступіў на матэматычны факультэт Пецярбургскага універсітэта, ідкуль перавёўся на механічнае аддзяленне Пецярбургскага тэхналагічнага .нстытута, якое скончыў у 1876. У 1877—79 працаваў у Тыфлісе ў галоўных чыгуначных майстэрнях. У апошнія гады жыцця служыў у тэхнічным бюро ЛібаваРоменскай чыгункі ў Мінску. У 1886 у газеце «Минский листок» надрукаваны яго верш «Не дзеля славы ці разліку», там жа ;"першыню выступіў з беларускамоўным вершам «Вясновай парой» 1889). Друкаваўся таксама ў «ПаўночнаЗаходнім календары за 1893 год», польскіх часопісах i штотыднёвіках   «Gіos  Polski»   («Польскі   голас»), «Kіosy» («Калоссе»), «Kraj» («Край»), «Prawda» («Праўда»), «Zycie» («Жыццё») i інш. Першы зборнік вершаў «Паэзія» выдадзены ў 1898 у Варшаве, зборнік беларускіх вершаў «Вязанка» — у 1903 у Пецярбургу. Л. — аўтар польскамоўнай паэмы «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся», згубленых беларускамоўных паэм «Пятруся», «Віялета», «Гануся», «Андрэй», шматлікіх вершаў на польскай, беларускай i рускай мовах, двух нарысаў i драматычнага абразка, перакладчык твораў У.Сыракомлі, М.Някрасава, I.Крылова, Г.Гейнэ, Гамера. Адметнымі рысамі мастацкай творчасці Л., асновай яго маральнаэстэтычнай пазіцыі з'яўляюцца гуманістычная накіраванасць, дэмакратызм i арганічнае зліццё яго жыцця з жыццём народа. У спакойных, стрыманых творах паэта ўзаемадзейнічаюць рэалістычныя i рамантычныя пачаткі. Ён свядома пазбягаў перанасычанасці паэтычнага радка дэкарацыйнафальклорнымі элементамі, а больш давяраў арыгінальным вобразнавыяўленчым сродкам. Псіхалагізм i лірызм яго паэзіі супрацьстаяў натуралістычнабурлескнай традыцыі ў беларускай літаратуры, адкрываў шлях да паглыбленага інтэлектуалізму. Ідэйнамастацкім арыенцірам яму служылі эпічныя творы А.Мі'цкевіча. Наследаваў ён i традыцыі паэзіі У.Сыракомлі. Зварот да селяніна ў яго творах абумоўлены патрэбамі часу i літаратуры, уплывам папярэднікаў.    Сацыяльныя    пытанні вёскі Л. закранаў апасродкавана, праз унутраныя перажыванні лірычнага героя. Селянін, паводле Л., не толькі ўвасабляе сабой Радзіму, але як носьбіт лепшых маральных якасцей сімвалізуе крыніцу яе годнага жыцця. Ён лічыў, што шаноўнае стаўленне селяніна да зямлі фарміруе i выяўляе светаадчуванне i светапогляд вяскоўца. 3 уласцівымі яму мяккасцю i лагоднасцю паэт расказвае пра лёс селянінабеларуса, яго паднявольнае змрочнае жыццё. Адначасова паэт раіў вяскоўцу больш давяраць сабе, мець свой уласны розум, не спадзеючыся на дапамогу суседзяў. У вершах Л. гучыць элегічнадраматычнае прызнанне ў любові да бацькоўскага дому, да роднай нівы: "I неприглядную хату з пажыткамі,""I поле скупое, выган без пашы", "Мы, апрануўшыся старымі світкамі, любім i цэнім — бо яны нашы".

 


1 2