Биография

Гэта прызнанне перарастае ва ўсведамленне паэтам свайго абавязку паяднаць мастацкае слова з грамадскімі праблемамі: "Замоўкні ці з песняй інакшай, нанова", "На новыя выйдзі прасторы", "3 грамадскім жыццём паяднай свае слова", "Дай новыя клопаты, узоры". Л. фактычна стварыў сацыяльнафіласофскі i антрапалагічна абумоўлены тып беларуса 19 ст. з яго тонкім складам душы, псіхалагічнай адметнасцю цэласнай асобы (ляснік Грышка ў паэме «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся»). Сіла беларуса, лічыў паэт, у яго цярплівасці, у непахіснасці каштоўнай арыентацыі, у згодзе са сваёй «эмацыянальнай матрыцай», у жыццярадаснасці i аптымізме, абумоўленых пэўнасцю становішча ў сацыяльным i культурнамаральным плане. Паводле разумения Л., супярэчлівасць светапогляду беларуса (вера ў сваю сілу i вера ў прадвызначанасць свайго лесу) характарызуе яго вялікія духоўныя магчымасці i інтэлектуальныя здольнасці, яго разумение суб'ектыўнасці i адноснасці чалавечай свабоды. Вясковец, на думку паэта, гэта i магутны пераўтваральнік свету, i бездапаможная ахвяра сацыяльнай несправядлівасці. Сам побыт беларускага селяніна, яго ўнутраны свет, асаблівасці светаўспрымання станавіліся ў Л. предметам эстэтызацыі. Паводле Л., гераічны характар беларуса з яго паўнатой i напружанасцю жыцця парадніўся ў мірным сутыкненні душы, прыроды i чалавечай духоўнай актыўнасці. Таму ён лічыў чалавека асноўнай субстанцыяй, найважнейшай i абсалютнай каштоўнасцю. Усеагульны недахоп духоўнасці паэт звязваў з людской нядоляю, з вынішчэннем старога укладу i нечакана агрэсіўным поступам навуковатэхнічнага прагрэсу. Але вера ў чалавека, унутраная надзея рабілі Л. аптымістам, садзейнічалі абуджэнню цікавасці да асветніцкага i дэмакратычнага бакоў пазітывізму, прымушалі пярэчыць  А.Шапенгаўэру,   які  бачыў зло ў чалавечай прыродзе. Заклапочаны разбурэннем адвечных традыцый блізкіх да прыроды людзей, Л. ўсё ж не пагаджаўся з песімізмам i безнадзейнасцю Шапенгаўэра, з яго адмаўленнем заканамернасцей у жыцці цэлых пакаленняў, з абстрактным гуманізмам i нявер'ем у шчасце. На думку Л., вылечыць маральна хворае грамадства дапаможа навука, святло якой створыць гармонію ў чалавеку, зробіць яго шчаслівым: «Паверма, шчасце заквітнее на зямлі, // Шумець там жыту, дзе балоты век былі. // Палескай простай грамады нашчадкі ў хатах // За стол шырокі сядуць у бяседзе братняй, // Нарэшце скажуць: «Шчасце i да нас прыйшло!» // Паверма шчыра!... Шапенгаўэру назло!..» Супрацьстаяць эканамічнай адсталасці, падману, панаванню грошай дапаможа, паводле Л., i сапраўднае, высокае мастацтва. Светапогляд Л. грунтаваўся на тэорыі унікальнасці i непаўторнасці кожнай чалавечай істоты. Адначасова ён не адмаўляў падыходаў да гэтай праблемы рацыяналістычнай філасофіі, якая лічыла, што рэчаіснасць падпарадкоўвацца акрэсленым усеагульным принципам розуму, зыходзячы з якіх можна зразумець i інтэрпрэтаваць кожную з'яву прыроды, гісторыі, свету чалавека. У станаўленні светапогляду Л. вялікае значэнне меў натуралізм як рацыяналізаваная форма светасузірання. Беларуская нацыянальная ідэя ў творчасці Л. ўвасобілася як ідэя жыццёва праўдзівая, рацыянальная, гуманістычная, сінтэтычнанявызначаная, сціплая. Яна амаль цалкам зводзілася ім да нацыянальнага светапогляду, да такога разумения сябе ў свеце, калі сваё светабачанне ўспрымаецца натуральным, аптымальным. Паэту ўласцівыя характэрныя для беларусаў памяркоўныя i зычлівыя адносіны да іншых народаў. Так, у лісце да рэдактара часопіса «Жыццё» З.Пшамыцкага ён пісаў: «Мне здаецца, што трэба выкарыстоўваць i падтрымліваць у рускіх праяўленні добразычлівасці i больш сумленнай, чым звычайна, чалавечнасці да нас, бо асабліва тут, на крэсах, жыць з імі i падтрымліваць зносіны прымушае неадольны лёс». Л. спрыяў фарміраванню традыцыі беларускай культуры абапірацца на волю i моц чалавека, яго самадастатковасць, шанаваць беларускае слова i ўзносіць яго над утылітарнасцю побыту i абстрактнасцю тэорыі, гуманістычнага пафасу i аптымістычнага погляду ў будучыню.


1 2