Прыпаў сэрцам да зямлi сваёй

Гучыць музыка. Выходзяць 2 чытальнікі. Яны дэкламуюць верш "Вясна".

1-ы чытальнік.

Кажуць людзі: "Вясна!" — піша так каляндар.

Хто ж пазнае яе? — калі сыпле ўсё снег?

Дарма ладзіў саху на той час гаспадар.

2-і чытальнік.

Дый і бусел да нас прыляцеў як на смех.

Жураўлі ўжо лятуць з крыкам звонкім—ключом,

КІнуў вырай кулік, чайка недзе скігліць,

1-ы чытальнік.

А ўсё север як дуў, дзьме па полю па том,

Гул па лесе ідзе: "Яшчэ летку — не быць!"

2-і чытальнік.

Ой, ты доля мая! — так, як гэта вясна.

Да мяне ты не йдзеш, — хоць даўно бы пара!

3 горкай чаркі як піў, так і п'ю я да дна,

I не свеціць яшчэ у пацёмках зара.

1-ы чытальнік.

Адзавіся! — гдзе ты? — за табой я пайду

На край свету шукаць! — на якой ты мяжы?..

Адзавісь, зашчабеч салавейкам ў саду!

Яснай зоркай ўзгляні!

2-і чытальнік.

Дзе ты, доля, скажы!

Чытальнікі ідуць са сцэны.

1-ы вядучы. Вы адчулі меладычнасць, мяккасць гучання верша "Вясна". Напісаны ён у народна-песеннай традыцыі, вызначаецца лірызмам, багатай вобразнасцю, глыбінёй пачуццяў, веданнем побыту, мараў, рамантычных, свабодалюбных парыванняў сялян. I сёння мы аддаем належнае і гуманістычнай скіраванасці верша, і яго мастацкай вартасці.

2-і вядучы. Цяжка паверыць, што напісаны гэты твор каля 120 гадоў таму. I напісаны паэтам, які нарадзіўся і ўсё жыццё пражйў у горадзе і паходзіў са старадаўняга дваранскага роду. Яшчэ ў час татара-мангольскага нашэсця за перамогу ў адной з бітваў далёкі продак Янкі Лучыны ў 1246 годзе атрымаў ад князя Конрада МаЗавецкага Цехановіцкае графства ў Драгічанекай Зямлі.

1-ы вядучы. У гэтым графстве быў маёнтак Неслухі (Неслух), ад яго назвы і пайшло прозвішча Неслухоўскіх.

2-і вядучы. Дакументы сведчаць, што ў 1621 — 1808 гадах прозвішча Неслухоўскі мела дадатак Лучыўка і пісалася і гучала тады так: Лучыўка-Неслухоўскі. 3 часам дадатак.

Взято с сайта http://z-roga.belarushosting.org/catal1/prypau_sercam.htm


1 2