Вытлумачэнне Янкi Лучiны

І непрыглядную хату з пажыткамі,

І поле скупое, выган бяз пашы

Мы, апрануўшыся старымі сьвіткамі,

Любім і цэнім — бо яны нашы.

Дасьць Бог крывавым потам аратаму

Здабрыць пясчану зямліцу здарыцца,

Быць добра сытаму, хоць не багатаму,

А дзеля празьніка чарка нам зварыцца.

Сонца навукі скрозь хмары цёмныя

Прагляне ясна над нашай ніваю,

І будуць жыці дзеткі патомныя

Добраю доляй — доляй шчасьліваю!..

У гэтым вершы мы, сёньняшнія паяжджане на вёску, знаходзім адэкватнае сваім пачуцьцям адлюстраваньне. Колькі сустракаецца на нашым шляху гэтых непрыглядных хатаў з пажыткамі, скупых палёў ды зарослых выганаў бяз пашы. Толькі сёньня мы тое “любім і цэнім, бо яны нашы” паўтараем з радасьцю ад таго, што на нашай зямлі сканчаецца панаваньне звыродлівай савецкай індустрыялізацыі і буйства прыроды вяртае краю ягонае сапраўднае аблічча. У Неслухоўскага ж былі іншыя прычыны выказаць гэткае пачуцьцё: “любім і цэнім, бо яны нашы”. Хоць слова “цэнім” — гэта наша слова, сучаснае, і яно лучыць нашыя пачуцьці.

Між іншым, далей у цытаваным вершы, які ў зборніку “Вязанка” ў 1903-м выдалі самыя першыя беларускія нацыяналісты, чытаем страфу, што вызначыла, магчыма, і ўсю будучыню беларускай справы й ідэі:

Сонца навукі скрозь хмары цёмныя

Прагляне ясна над нашай ніваю,

І будуць жыці дзеткі патомныя

Добраю доляй — доляй шчасьліваю!..


1 2 3 4 5 6 7 8