Пiсалася ў добрай веры ....

Янка Лучына, Ян Неслухоўскі, Іван Неслухоўскі. Тры імёны аднаго аўтара. Кожнае з сваім прызначэннем, як неад'емны спадарожнік творчасці на трох мовах — беларускай, польскай, рускай. Адметным — Янка Лучына, пераасэнсавана запазычаным на псеўданім ад страчанай часткі прозвішча сваіх продкаў, паэт падпісваў пераважна беларуска-моўныя творы — і арыгінальныя, і перакладныя. Псеўданім, утвораны ад прыдомка Лучыўка, павінен быў сімвалізаваць крыніцу святла, натуральную і звычную для старой сялянскай хаты беларуса, і разам з тым аднаўляць, аберагаць гістарычную памяць. Псеўданім выразна акрэсліваў няпростае вяртанне да моўнай стыхіі свайго народа, вяртанне праз іншамоўныя пісьмовыя традыцыі, замацаваныя ў родным краі. I перш чым адштурхоўвацца ад гзтых традыцый, іх трэба было зведаць. Не абмінуць, не забыцца, а менавіта зведаць. Каб знайсці сябе. Каб не толькі пробаваць, а ўжо набываць, мацаваць свой голас, зроднены з моваю народа... Адзін з літаратурных папярэднікаў Янкі Лучыны Ян Баршчэўскі першыя вершы пісаў па-беларуску, а пазней звярнуўся да творчасці на польскай мове, тлумачачы гэта ў прадмове да "Шляхціца Завальні" тым, што, калі б ен выдаў сваю кнігу па-беларуску, то яго мала хто зразумеў бы. Яму, напэўна, думалася пра чытачоў, якія не былі яшчэ падрыхтаваны да беларускага чытання. Ці не тым кіраваліся і паэты-філаматы, у асяроддзі якіх вырас вялікі Адам Міцкевіч? На сваіх сходках-вечарынках яны мелі за правіла выконваць драматургічныя сцэнкі або чытаць імянінныя вітанні, напісаныя імі па-беларуску, а ў друку,пачынаючы з 1819 года, выступалі з польскамоўнымі творамі. Праўда, для сваіх рамантычных балад, насычаных фальклорнымі вобразамі,яны, здаралася, бралі за эпіграф урывак з беларускай народнай песні. Баршчэўскі ж свабодна ўвеў у «Шляхціда Завальню» беларускія выразы (яны ўкладзены ў вусны сялян), і ягоны твор — з'ява двухмоўная, як і макаранічныя вершы ў кнізе Аляксандра Рыпінскага «Беларусь», як «Ідылія» і «Залёты» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Словам, польская і беларуская мовы суіснавалі побач. Аднак у першай палове XIX стагоддзя асноўнай мовай кніжнай творчасці ў Беларусі заставалася польская мова. Ян Баршчэўскі, Ян Чачот, Уладзіслаў Сыракомля, Вінцэсь Каратынскі пісалі пераважна па-польску. I толькі В. Дунін-Марцінкевіч быў пісьменнікам, які паслядоўна арыентаваўся на беларускую мову. У другой палове XIX стагоддзя такой арыентацыі прытрымліваўся Францішак Багушэвіч. Але і ен, аддаючы перавагу мастацкай творчасці на роднай беларусrкай мове, дасылаў у пецярбургскі часопіс «Край» нататкі, напісаныя па-польску. Іншамоўныя пісьмовыя традыцыі ў Беларусі працяглы час абапіраліся на шырокі друк. Беларускае слова такой магчымасці не мела. 3 сярэдзіны XIX стагоддзя яно зрэдку знаходзіла выйсце на старонках польскай і рускай перыёдыкі або ў двухмоўных кнігах, напружана спрабавала адкрыць шлях да самастойнасці і бесперапынна сутыкалася з цэнзурнымі перашкодамі. Патрэба ў наладжванні друкавання беларускіх твораў асобнымі кнігамі паўстала ў пяцідзесятыя гады. Гэта адчувалі многія пісьменнікі Беларусі і найбольш востра Уладзіслаў Сыракомля, ды намеры, задумы, нават пачынанні не здзяйсняліся. Выключэннем былі хіба ананімныя антыцарысцкія выданні («Мужыцкая праўда», «Гутарка старога дзеда», «Гугарка двух суседаў»), што выходзілі нелегальна напярэдадні і падчас паўстання 1863 года. Крыніца беларускага мастацкага слова, якая нанава прабілася ў пачатку XIX стагоддзя побач з шырокай плынню шматмоўнай літаратуры Беларусі, не змагла адолець хітра ўзведзенай самадзяржаўна-цэнзурнай загаты, але і не псрасохла пад спекаю рэакцыі пасля паражэння студзеньскага паўстання, а пайшла ў «зямлю», каб зліцца з глыбіннай плынню народнай творчасці, набрацца сілы і праз нейкі час усё-такі вырвацца на свет. У 1891 годзсе ў Кракаве выйшла кніга паэзіі Францішка Багушэвіча «Дудка беларуская», там жа праз год было выдадзена яго апавяданне «Тралялёначка», крыху пазней, у 1894 годзе, ужо ў Познані з'явіўся другі вершаваны зборнік паэта — «Смык беларускі», затым, у 1896 годзе, паўтарылася ў Кракаве выданне яго «Дудкі беларускай».


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12