Пiсалася ў добрай веры ....

Але вядучая роля ў гэтым узаемадзеянні належала паээіі прызнанага песняра беларусхага краю Уладзіслава Сыракомлі, гутаркі якога дапамагалі аўтару «Паляўнічых акварэлек» уважлівей прыгледзецца да навакольнай рэчаіснасці, зрабілі значны ўплыў на фарміраванне яго грамадзянскіх ідэалаў і літаратурна-эстэтычных поглядаў. Вернасць сыракомлеўскім традыцыям утрымала Лучыну ад захаплення як польскім пазітывізмам, так і праявамі мадэрнізму. Таму ў польскай крытыцы канца XIX стагоддзя замацавалася думка, быццам «Неслухоўскі быў сапраўды паэтам несучасным: новыя кірункі паэзіі на яго зусім не ўгшывалі; яго настаўнікамі былі Міцкевіч і перш за ўсё Сыракомля». Іенетычная сувязь пол ьскамоўнай паэзіі Лучыны з творчасцю Сыракомлі выяўлялася перш за ўсё ў павышанай увазе да вясковых вобразаў да простых краявідаў роднага краю, у здольнасці настроіцца на хвалю народнага светаразумення. Памяці Сыракомлі Лучына прысвяціў польскую перыфразу яго праграмнага верша «Лірнік вясковы». Ідучы за строфікай і рытмічным ладам гэтага твора, чаргуючы чатырохстопныя з цэзурай і двухстопныя анапестычныя радкі з унутранай рыфмаю, Лучына запазычыў з яго вобраз лірніка — народнага носьбіта песні, стварыў вершаванае наследаванне, у якім герой Сыракомлі суадносіўся з сучаснай Лучыну рэчаіснасцю. Узрушаныя словы паэта пра няздольнасць грамадства ўспрымаць чуллівую родную песню выкліканы не так шкадаваннем аб мінулым часе, як тымі маральнымі стратамі, якія непазбежна ўзнікаюць у буржуазным свеце. Зыходзячы з сыракомлеўскага ідэалу песняра, Лучына асуджаў мерка нтыльнасць сваіх сучаснікаў якія не адчувалі повязі з айчыннымі традыцыямі. Нягледзячы на сумненні, выказаныя ў вершы эмацыянальнымі запытаннямі, аўтар перыфразы ўсведамляў часовасць абьшкавага стаўлення людзей да сапраўднага мастацтва, верыў у ажыўляльную моц паэзіі, паяднанай з народам. Пытанні стасункаў паэта і грамадства Лучына ўзнімаў і ў сваіх беларускіх творах Дзелячыся з чытачамі сумненнямі і падкрэсліваючы «няхітрасць» свайго мастацкага набытку, Лучына ў вершы «Пагудка», як і Сыракомля ў «Прысвячэнні ліцвінам народных гутарак», эыходзіў з народнага разумения сціпласці ўласнай працы. Гэтым разумением была абумоўлена, зрэшты, стрыманасць у апісанні абодвума паэтамі беларускіх краявідаў, бедных на яркія малюнкі, але дарагіх сэрцу («Роднай старонцы» Лучыны і «Уражанні палескага падарожжа» Сыракомлі). Лучына збліжаецца з Сыракомлем у выкарыстанні беларускіх народна-паэтычных вобразаў і матываў (халодны вецер, непагадзь як увасабленне суровай рэчаіснасці ў вершы «Сівер»; чаканне вясны я к выява надзеі на лепшую долю ў вершы «Вясна»). Больш таго, Сыракомлева народная гутарка «Жменя пшаніцы» падштурхнула Лучыну да напісання драматургічнага абразка «Старасць не радасць», у якім, па аналогіі з завязкай польскага твора, узнаўлялася задума бацькі выпрабаваць годнасць сваіх сыноў як пераемнікаў яго справы, як прэтэндэнтаў на бацькаўшчыну. Сыракомлева паэзія была для Лучыны ідэйна-мастацкім арыенцірам. Можа, таму аўтар «Паляўнічых акварэлек» перакладаў на беларускую мову толькі творы Сыракомлі. Узноўленая Лучынай пад назвай «Ямшчык» народная гутарка вясковага лірніка «Паштальён», дзякуючы публікацыі ў газеце «Минский листок» (1890, № 19), стала першым творам беларускай перакладной паэзіі, які прабіўся да масавага чытача ў парэформенны перыяд.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12