Пiсалася ў добрай веры ....

I сапраўды, абодва паэты не прымалі самадзяржаўна-буржуазную арганізацыю жыцця ў парэформснны час і ў цэнтр увагі сваіх твораў ставілі селяніна. Але рабілі яны гэта па-рознаму. Калі Багушэвіч сацыяльныя пытанні вёскі раскрываў у супрацьпастаўленнях і кантрастах, то Лучына закранаў іх ускосна ці апасродкавана, праз унутраныя перажыванні лірычнага героя. У Лучынавых вершах штодзённая рэальнасць прысутнічае дзесьці на другім плане Яна аб'ектыўна не адлюстраваная ў бытавізаваных дэталях, але надзвычай адчувальная і нават названая, бо ў рэшце рэшт вызначае характар унутранага стану аўтара, яго сістэму выказвання пра свет ці ўзровень самараскрыцця. Лучынаўскі лірызм прыносіў у лггаратуру непаўторнае эмацыянальнае гучанне.

Лірычны голас Лучьшы заўсёды спакойны і стрыманы, з нявывсдзенай на паверхню энергіяй страсці — ці то ў польскіх творах інтымнага зместу (“Не хачу памерці…», «Развітанне», «Змрочныя думкі» і інш.), ці то ў алегарычных прыродаапісальных вершах на беларускай мове («Сівер», «Вясна»).

3 вобразам мужыка, прыгнечанага жыццёвымі абставінамі, паэт лучыў і вобраз радзімы. Сацыяльная няўтульнасць селяніна выказвалася ў беларускай паэзіі Лучыны і праз перажыванне за родную старонку, за яе лёс, праз мінорнае апяванне яе краявідаў:

 

Ты параскінулась лесам, балотамі,

Выдмай пясчанай, неураджайнаю,

Маці-зямліца, і умалотамі

Хлеба нам мерку не даш звычайную.

А сын твой, беднаю адзет сярмягаю,

3 лыка пляцёныя лапці абуўшы,

Едзе драбінамі ці калымагаю,

Конем, што цягне, як бы заснуўшы.

 

У прыведзеных радках верша «Роднай старонцы» паўстае зрокавы малюнак радзімы паз та, заснаваны на выбраных паводле яго светабачання канкрэтных вобразах-прыкметах роднага краю і падсвечаны шчымлівым пачуццём любасці да айчыны. Гэтае пачуццё паэта і ў шчырай спагадзе сацыяльна прыніжаным насельнікам сучаснай яму Беларусі, і ў непахіснай веры ў будучыню роднай старонкі, у будучыню яе народа:

 

Сонца навукі скрозь хмары цёмныя

Прагляне ясна над нашаи ніваю,

I будуць жыці дзетк патомныя

Добраю доляй — доляй шчасліваю!

 

Патрыятычны матыў, так хораша і па-лучынаўску сардэчна прыузняты ў вершы «Роднай стронцы», вельмі прыкметна і шматстайна пульсаваў у польскамоўных творах паэта («Дзве заранкі», «Пышны  малюнак», “Развгганне”, «..Як мора, хвалююцца з ветрам прыгожа» і інш.), у якіх уяўленне лірычнага суб'екта пра радзіму складвалася не толькі з канкрэтна-жыццёвых рэалій, але і з мастацкіх сімвалаў (яснае неба, вецер Немановы, вецер свой, улонне айчыннае). У іх паэт усхваляваны не падзейнасцю жыццёвых сітуацый, а ўнутраным рухам асацыятыўнай думкі, паўтонамі пачуцця, наплывам успамінаў:

 

Бачу горны щчыт, цясніны,

Ды чаму ў край іншы, мілы

Думка мчыцца да хаціны

Той замшэлай і пахілай?

Там над сцежкаю iгліца,

Вес вецер Немановы,

Што калыша дрэў галовы    

I даносіць пах жывіцы.

Там шумяць, шапочуць дрэвы.

Звонка хор спя вас пташшы,   

Там якіясь свае спtвы.

Свае спевы, думкi нашы...

(«Пышны малюнак,»)

 

Увогуле ж, лірызм у польскіх вершах Янкі Лучыны больш суб'ектыуны, больш інтымны, чым у яго беларускіх творах.

Лучына пісаў на трох мовах — беларускай, польскай і рускай, У яго творчасці ўзаемадзейнічалі дэмакратычныя традыцыі трох літаратур.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12