Пiсалася ў добрай веры ....

«Паляўнічыя акварэлькі з Палесся» — гэта Лучынава адкрыццс беларускага народа, мужнага, цярплівага, сціплага. Менавіта гэтыя рысы ўласцівыя старому лееніку Грышку, вобраз якога выпісаны ў паэме з любасцю і пераканаўчым псіхалагізмам. Постаць Грышкі — самая прыкметная і значная ў творчасці Лучыны-Неслухоўскага, а “Паляўнічыя акварэлькі” — выдатная з'ява ў літаратурным жыцці Беларусі на зыходзе XIX стагоддзя. Магчыма, аўтар да канца не ўсведамляў гэтага, але ў там, што тут яго напаткала творчая удача, ён не сумняваўся. Гэта відаць з лістоў паэта да Зянона Пшасмыцкага. У адным з іх ён пісаў: «Чым жа прывабліваюць мае «Паляўнічыя акварэлькі»? Не ведаю. Мабыць, тым, што яны арыгінальныя i праўдзівыя, як фатаграфія, бо спісаны яны з сапраўдных факцікаў». I крыху ніжзй у тым жа лісце: «Паляўнічых акварэлек» я мог бы напісаць з капу, бо і цяпер, хаця і без ног, трываю ў заўзятасці да шаракоў і бакасаў, за ложкам у мяне ёсць самапал, і езджу, калі здарыцца, паляваць на ўражанні, бо звярыну нячаста пазбаўляю жыцця. Ці павінен я тады фабрыкаваць «Акварэлькі»? Дзве ўжо абдумаў, адну напісаў слова ў слова з жыцця». Вельмі важнас прызнанне аўтара, што паэма ўзята з яго ўласнай жыццёвай практыкі. Значыць, існавалі прататыпы старога Грышкі і паніча. Думаецца, што паніч, ад імя якога вядзецца вершаванае апавяданне,— гэта сам паэт у час маладосці. Што тычыцца лесніка, то яго Лучына мог сустрэць у арандаванай бацькамі Мархачоўшчыне, куды яшчэ студэнтам прыязджаў на канікулы, або ў якім іншым кутку беларускага краю. Разам з тым заўвага, што «Паляўнічыя акварэлькі» такія ж «праўдзівыя, як фатаграфія», ні ў якім разе не азначала, быццам паэма стваралася метадам капіравання рэчаіснасці. Гэта было несумяшчальна з дараваннем паэта, схільнага да пранікнення ў псіхалогію чалавека і да філасофскіх абагульненняў. Лучына проста хацеў падкрэсліць, што яго «Акварэлькі» не былі плёнам нястрымнай фантазіі, што пісаліся яны ў адпаведнасці з жыццсвай праўдаю. I паслядоўная плынь апавядання, і разгорнутыя пейзажныя замалёўкі з філасовскай алегорыяй, і этнаграфічная дэталізацыя ў апісанні побыту простых людзей, і паказ галоўнага героя ў разнастайных абставінах пацвярджаюць, што ў адякхтраванні жыццёвых з'яў Лучына не адрываўся ад рэальнай глебы і што ў самім характары выбару матэрыялу з рэчаісмасці, самой манеры падачы вобразных малюнкаў ён прытрымліваўся ў «Паляўнічых акварэльках» рэалістычнага спосабу ўзнаўлення пазнайых ім бакоў жыцця Беларусі. Аднак у асобных лірычных адступленнях, дакладней у іх мінорна-задуменнай інтанадыі, чутны водгук рамантычнага настрою аўтара, ды і ў раскрыцці вобраза Грышкі есць моманты рамантызацыі, якая ішла ад аўтарскай улюбёнасці ў свайго героя. Так ці інакш гэта слрыяла ўзвелічэнню эпічнай постаці беларускага лесніка. Па маштабе і ўзроўню мастацкага абагульнення роўнага яму вобраза ні ў беларускай літаратуры, ні ў іншамоўнай літаратуры Беларусі другой паловы ХГХ стагоддзя няма. Таму «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся» можна паставіць у такі гістарычна перспектыўны рад выдатных твораў, як «Песня пра зубра» М. іусоўскага і «Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча, якія прадвызначалі з'яўленне «энцыклапедыі беларускага жыцця» — «Новай эямлі» Якуба Коласа. Рамантычны пачатак у творчасці Янкі Лучыны як на беларускай, так і на польскай мове ў.большай ступені ўласцівы малым паэтычным формам. Праўда, у вершах апавядальна-гутарковага характару, такіх, да прыкладу, як «...Пакуль новы год настане на свеце» ці «Plus quam perfectum» («Даўно мінулы час»), ён амаль адсутнічае. Менавіта ў іх выяўлялася стылёвае падабенства да твораў выдатнага сучасніка Янкі Лучыны Францішка Багушэвіча. Інакш кажучы, шляхі таленавггых паэтаў, якія арыентаваліся на дэмакратычнага чытача і незалежна адзін ад аднаго шукалі эсгэтычна блізкія народу формы пазтычнай новы, на нейкіх этапах, здаралася, сходзіліся, хоць больш, вядома, пралягалі паралеяьна.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12