Пiсалася ў добрай веры ....

Гэтае адкрыццё мела сваю адметнасць. Будучы паэтам лірычнага таленту, Янка Лучына засяроджваў увагу не так на знешнебытавых з'явах сучаснасці, як на ўнутраным свеце свайго героя, на яго перажываннях, пазначаных гісторыка-канкрэтнымі рысамі парэформеннага часу. У вершы «Што думае Янка, везучы дровы ў горад» паэт перадае ход думак лірычнага героя такім чынам, што невясёла-спакойнае Янкава ўспрыманне ўласных жыццёвых нягод нібы прадугледжвае зараджэнне ў чытача працягу роздуму над сялянскай нядоляй. Яшчэ большага паглыблення ў псіхалогію селяніна дасягнуў Лучына ў вершы «Стары ляснік» — бёларускім варыянце ўрыўка са сваёй польска-моўнай паэмы «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся». Ускосна закранаючы пытанні сацыяльнай няроўнасці ў грамадстве, паэт скіроўвае галоўную ўвагу на душэўны стан старога Грышкі, які, нягледзячы на сваю старэчую нямогласць, наважыўся высачыць і забіць шкадлівага мядзведзя. Ніхто і нішто не можа спыніць яго ў намеры. I гэта не ўпартасць, як здаецца іншым людзям, а справа яго гонару і абавязку, гэта, зрэшты, яшчэ адна, напэўна, апошняя магчымасць сцвердзіць сябе. Уражанне духоўнай моцы і якойсьці першароднай праваты Грышкі пакідае яго гутарка з панам, якая і складае асноўны змест дыялагаванага верша «Стары ляснік». Падаючы першыя звесткі пра Грышку, Лучына ва уступе да «Паляўнічых акварэлек» пісаў: Аблічча, постаць, світкі крой казалі ўсім, Што з продкамі Палссся ён лучба жывая I, як дзіця прыроды, з ім не парывас; Выхоўвалі яго імшарыны, чарот, Разліваў далі, душагубкі, што з калод. Дарэмна з Грьппкам весці дыспуг навуковы, Закуты мае лоб, таму й безвынікова. Гэтыя словы - частка суправаджальнага тэксту дыялогу паміж панічом і старым лесніком, натура якога не хоча мірыцца з несправядлівасцю і «хвалёным» ладам, пратэстуе супраць правядзення чыгункі праз роднае Палессе, супраць вьшішчэння прыроды і звязаных з гэтым перамен у стасунках людзей: Спусцее Паграбішча, пойдзе ўсё на звод, I ў Муты схоча ліпкі на прыоыткі зброд, Пакуль не выссуць сокаў, бы кляшчы, з зямелькі, I шчырасць сэрца высмее прыблуда нейкі. Да ніткі абскубуць... Як рады дасць тады Жыхар, якога жывяць Чорныя Ляды, Калі за венік нават, што цяпер дармовы, Плаціць павінны грошы!.. Вуснамі Грышкі паэт асуджаў тыя негатыўныя з'явы, якія нясе з сабой навукова-тэхнічны прагрэс у капіталістычным грамадстве. У радках жа ад аўтара ён пераконваў чытача ў непазбежнасці гэтага прагрэсу, гаварыў пра яго відочныя дасягненні і заклікаў паверыць у тое, што «шчасце заквітнее на зямлі». Супярэчнасць тут, вядома, была, але яна мела апраўданне. Паэт-дэмакрат, як і стары Грышка, балюча ўсведамляў няўхільнае разбурэнне адвечных традыцый палешукоў, абездухоўліванне чалавека буржуазным! стасункамі, аднак жыццёвыя змены, выкліканыя наступам цывілізацыі, ён звязваў з болып аддаленай будучыняй, чым яго герой. Вера Лучыны, што надыдзе час, калі і палешукі нарэшце скажуць: «Шчасце і да нас прыйшло!» — была выспелена разумением даброт навукова-тэхнічнага прагрэсу і жаданнем палепшыць лес працавітых насельнікаў роднага краю. Яна моцная сваім гуманістычным пафасам і жыццесцвярджальнасцю, сваёй скіраванасцю ў будучыню, выведзеную за межы элементарнага меркантылiзму Лучынава прадбачанне шчаслівага быцця палешукоў сягала ў «Паляўнічых акварэльках» за далягляды рэчаіснасці, якая акал яла лесніка Грышку, а гэта значыць, што рамантычна-абеграктнас ўяўлснне аптымістычнай перспектывы Палесся паэт не звязваў з сучасным яму ладам сацыяльнай несправядлівасці. Вера Янкі Лучыны ў будучыню падмацоўвалася яго верай у сгваральныя сілы і духоўны патэнцыял народа. Гэта істотна адрознівала аўтара «Паляўнічых акварэлек» ад польскіх пісьменнікаў-пазітывістаў, якія выступалі, па сутнасці, за буржуазны прагрэс і на лггаратуру ўскладалі выкананне самых блізкіх фамадскіх функцый.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12