Пiсалася ў добрай веры ....

Знаёмства з таленавітым мастацтвам братняга народа ўскалыхнула паэта: украінскі тэатр падаваў прыклад паспяховай нацыянальнай самавыявы. Таму пытанне, на якой мове сказаць вітальнае слова гасцям з Украіны, перад мінскім паэтам наўрад ці паўставала. Логіка абставін падказала: на мове свайго народа. Аднак тут патрэбна была яшчэ і творчая адвага, бо ў пісьмовай літаратуры Беларусі парэформеннага часу беларускамоўныя творы пакуль не з'яўляліся. Прынамсі, ствараючы вершаваныя вітанні «Усёй трупе дабрадзея Старыцкага беларускае слова» і «Дабрадзею артысту Манько», Неслухоўскі не быў угоўнены, што хтосьці з сучаснікаў, акрамя яго, таксама піша па-беларуску. Было толькі ўсведамленне, што ўкраінскіх сяброў ён вітае ад імя беларусаў. Всршы літаральна свецяцца радасцю адкрыцця мажлівасці загаварыць на мове свайго народа. Аўтар дзякуе ўкраінскім артыстам за іх мастацтва, за «хвацкія песні народныя», за «гутарку... вясковую», за тое, што сваім мастацтвам нясуць яны «праўду светлую», «праўду новую», якой мала на свеце. Менавіта вера ў гэтую праўду закліканую абуджаць сацыяльную і нацыян альную свядомасць людзей, дае паэту падставы ўсклікнуць: «Ой! не забыта роднага слова святая сіла!..» — і закончыць верш «Усёй трупе дабрадзея Старыцкага...» на высокай аптымістычнай ноце: Яе ж паслышыць наша старонка! Спявайцс ж. Братцы, смела і звонка; Не згіне песня і Украіна! Будзьце здаровы Янка Лучына. Паставіўшы ўвершаваны радок і зарыфмаваўшы подпіс псеўданім Янка Лучына, пазт нібы засведчыў, што з гэтага часу яго новае імя назаўсёды з той паэзіяй, якая лучыць яго з сваім народам. Свае першыя беларускія творы «Усёй трупе дабрадзея Старыцкага...» і «Дабрадзсю артысту Манько» Янка Лучына не публікаваў Як беларускі паэт ён дэбютаваў у друку ў 1889 годзе, калі змясціў у газеце «Минский листок» верш «Вясновай парой», паклаўшы тым самым пачатак вяртанню беларускай літаратуры да друкаванага жыцця, перарванага пасля паражэння паўстання 1863 года царскімі рэпрэсіямі на чвэрць стагоддзя. Беларускае мастацкае слова, нанава выведзенас на людзі Янкам Лучынай, выяўляла народнае света разумение і жыццеадчуванне. Стрымана ідылічны малюнак світання ў вершы «Вясновай парой» змяняецца гутаркай сватоў Піліпа Окуня і Янкі Бычка, якія праз гукапераймальную «разгадку» птушыных галасоў не толькі паказваюць свае разумение грамадскіх узаемаадносін, але і ганяць драпежніцкую мараль пануючых класаў. Гэтае разумение і ганьбаванне зыходзіла, вядома, ад аўтара, але зыходзіла псраўвасоблена, з вуснаў лірычных герояў-сялян, прытым у адпаведнасці з сялянскім уяўленнем пра свет, дзс, як гавораць яны, а разам з імі і паэт, «не прыкраўшы, не прылгаўшы, тай не будэеш панам*. У вачах лірычных герояў Лучыны вобраз пана атаясамліваўся перш за ўсё з чалавекам несумленным. Гэта было стаўленне бсларускага працоўнага сялянства да носьбітаў сацыяльнай амаральнасці, стаўленне, якое давала паэту веру ў духоўную моц народа і натхняла на выкрыццё звыклай утылітарна-прыземленай і драпежніцкай псіхалогіі грамадскіх нягоднікаў, схільных да ўзбагачэння за кошт іншых Беларускія творы Янкі Лучыны нс маюць прыкмет пераадолення сацыяльна-псіхалагічнага бар'еру які, здавалася б, павінен быў паўстаць пры набліжэнні інтэлігента-гараджаніна, патомнага шляхціца да «мужыцкага» тыпу мыслення. Такое ўражанне, што ў беларускамоўных вершах паэта, арыентаваных, як правіла, на чытача з народа, на селяніна, няма ніякай стылізацыі: настолькі яны шчырыя, непасрэдныя і натуральныя. Але без пэўнага аўтарскага пераўвасаблення ўсё-такі не абышлося, бо трэба было ўжыцца ў сялянскую свядомасць і разам з тым перайсці ад уласнага юпыту польскамоўнай версіфікацыі да эстэтычнага асваення выяўленчых магчымасцяў беларускай гутарковай мовы. Янка Лучына справіўся з гэтым бліскуча. Выдатны творчы вынік стаў магчымы таму што мастакоўскае пераўтварэнне жыццёвага матэрыялу на новым узроўні вымагалася высокім грамадзянскім сумленнем паэта, якому падчас пераўвасаблення не здраджваў ні густ, ні талент увогуле. У Лучынавым вершаваным радку беларускія словы знаходзяцца ў такім нязмушана-простым сінтаксічным узаемадачыненні, што ў чытача ўзнікае адчуванне, быццам ён слухае маўленне — даверлівую гугарку аўтара. Апавядальная інтанацыя большасці паэтычных твораў Янкі Лучыны, напісаных па-беларуску— гэта рух насустрач селяніну, дзеля каго задумваўся і ад чыйго імя ствараўся верш. Менавіта праз гутарковы стыль, які адпавядаў духу часу і абўмоўліваўся дэмакратычнай настроенасцю паэта, выражалася зліццс яго асобы з памкненнямі і ладам думак сялянства, адбывалася мастацкае адкрыццё эпічнай постаці беларускага мужыка.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12