Пiсалася ў добрай веры ....

Працягваць адукацыю Іван Неслухоўскі наважыўся ў Пецярбургу, ва універсігэце. Паспяхова здаўшы ўступныя экзамены на матэматычны факультэт, ён хадзіў на універсітэцкія лекцыі да мая месяца 1871 года,а пасля чамусьці папрасіў у начальства дазволу на адпачынак і, не дачакаўшыся сесіі, выехаў у Мінск. Адмаўленне ад здачы экзаменаў за першы курс было, відаць, вынікам працяглага роздуму і так ці інакш сведчыла пра эвалюцыю ў свядомасці студэнта Івана Неслухоўскага: прасвятлілася, што матэматыка — не яго поле дзейнасці. Канчатковы выбар спыніўся на прафесіі інжынера. У гэтым выбары была пэўная даніна модзе: у асяроддзі інтэлігенцыі ў той час распаўсюджвалася думка, што тэхнічны прагрэс можа шмат змяніць у грамадстве да лепшага, і яна не магла не імпанаваць юнаку, сумленне якога не мірылася з сацыяльнай несправядлівасцю. Восенню 1871 года Іван Неслухоўскі аформіў звальненне з універсітэта і паступіў у Пецярбургскі тэхналагічны інстытут, на механічнае аддзяленне. Спачатку ён наведваў заняткі як вольнаслухач, а праз год быў унесены ў спіс пастаянных студэнтаў. Як давалася будучаму паэту вучоба ў інстытуце, якія былі ў яго поспехі, з кім ён сябраваў? — гэтыя пытанні застаюцца адкрытымі. 3 часам, магчыма, адказы на іх будуць знойдзены. Пакуль жа можна меркаваць, што да вучобы ён ставіўся сур'ёзна і што на канікулы заўсёды прыязджаўда бацькоў — у Мінск ці Мархачоўшчыну (пад Стоўбцы), тую самую, якую раней, яшчэ ў тридцатая гады, арандаваў Аляксандр Кандратовіч, бацька славутага вясковага лірніка Уладзіслава Сыракомлі, вельмі шанаванага ў сям'і Неслухоўскіх. 10 верасня 1877 года вучэбны камітэт Тэхналагічнага інстытута прысвоіў Івану Люцыянавічу Неслухоўскаму ступень інжынера-тэхнолага. Рашэнне камітэта зацвердзіў таварыш міністра фінансаў, але дыплом яшчэ не быў выпісаны. Таму 15 верасня Іван звярнуўся да дырэктара інстытуга з просьбай выслаць дыплом у Мінск на імя бацькі і неўзабаве пакінуў Пецярбург. Складваецца ўражанне, што малады інжынер імкнуўся як мага хутчэй трапіць на месца сваёй працы і, магчыма, нядоўга гасцяваў у бацькоў. У канцы верасня — пачатку кастрычніка Іван Неслухоўскі, найбольш верагодна, быў ужо ў Тыфлісе. Там ён пачаў служыць на чыгуначных складах. Пошукі звестак пра службу Івана Люцыянавіча на поўдні нічога, па сутнасці, не дадалі да яго жыццяпісу акрамя таго, што была абвергнута беспадстаўная версія даследчыкаў пра яго працу начальнікам чыгуначных майстэрань. А між тым ужо сучаснік паэта даволі выразна, хоць і скупа паведамляў, што Неслухоўскі «як інжынер-тэхнолаг паступова прасоўваўся ў кар'еры, якую шукаў ажно на Каўказе, і праз два гады дасягнуў ступені начальніка чыгуначных складаў». Цяжка сказаць, колькі часу Іван Люцыянавіч знаходзіўся ў Тыфлісе — два гады ці крыху болей? Аднак таксама сведчыла, што за плячыма аўтара ёсць творчы вопыт, што ім ужо аблюбавана пэўнае колатэм і акрэслены асабістыя творчыя схільнасці і інтарэсы. У вершы паэт звяртаўся да сваей песні, паяднанай з роднай вескаю з-пад Немана, як да крыніцы радасці і натхнення. Перадаўшы прыўзнятасць свайго душэўнага стану падчас стварэння простай песні, непадуладнай чужому сіверу аўтар натуральна працягваў лірычную споведзь прызнаннем у любасці да ўсяго людскога, да родных пагоркаў, да ціхіх, пахмурных людзей свайго краю і жадаў аднаго, каб песня я го заўсёды напаўнялася добрым пачуццём і ніколі не была пустою. «Раскошай натхнення» Ян Неслухоўскі заявіў пра сябе як паэт-дэмакрат, як лірык рамантычнага складу. 3 публікацыяй вершаў «Не ради славы иль расчета» и «Раскоша натхнення» распачыналася друкаванае, фамадска-гістарычнае жыццё твораў Яна Неслухоўскага. Пазней імя паэта стала часцей трапляць на старонкі псрыёдыкі, але гэта не адпавядала ні яго намаганням, якія затрачваліся на пошукі друкаванай трыбуны, ні колькасці напісанага ім. А пісаў Неслухоўскі шмат, пісаў пераважна па-польску і калікалі па-руску Патрэба выказацца на беларускай мове з'явілася нечакана, як выбух, пад уражаннем выступленняў украінскіх артыстаў, якія гастралявалі ў Мінску ў 1887 годзе.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12