Пiсалася ў добрай веры ....

У XVII стагоддзі Нсслухоўскія мелі ўладанні ў Пінскім павеце — спачатку маёнткі Моладава, Косава, Сакаловая Воля, а затым Марочнае і Завідчыцы, што належалі раней продкам Ф. М. Дастаеўскага (зараз гэта ў межах Іванаўскага і Івацэвіцкага раёнаў). Вайсковую службу яны адбывалі ў Вялікім княстве Літоўскім, хто ротмістрам, хто харунжым, а хто стражнікам Брэсцкага ваяводства. Прадзед паэта, Іван Неслухоўскі, быў ротмістрам Наваградскага ваяводства, а дзед. Юры Іванавіч — межавым суддзёю Слуцкага павета. Гэта, здавалася б, павінна было спрыяць паскарэнню афіцыйнага прызнання шляхетнасці Неслухоўскіх. Аднак справа чамусьці зацягвалася, бо, хоць прадзед паэта яшчэ ў 1802 годзе быў прызнаны мінскай дэпутацкай зборняй шляхты «ў старажытнай шляхецкай годнасці», да гэтага пытання вярталіся паўторна (у 1832 і ў 1837 гадах), і толькі ў 1838 годзе пастанова зборні была зацверджана сенатам. Бацька паэта, Люцыян Юр'евіч Неслухоўскі, які пачынаў службовую кар'еру канцылярыстам у Мінскім губернскім праўленні, быў падчас нараджэння першынца івана столаначальнікам у Мінскай палаце цывільнага суда. Пазней, узняўшыся да чына калежскага асэсара, ён займаў пасаду сакратара гэтай палаты. Люцыян Юр'евіч быў відаць, асобай неардынарнай, бо, не маючы асаблівых сродкаў і адпаведнай адукацыі, параўнальна паспяхова прасоўваўся па службе. 3 ім, напэўна, лічыліся і яму давяралі: у 1871—1880 гадах ён прадстаўляў Слуцкі павет у Мінскай шляхецкай дэпутацыі, быў павераным князёў Радзівілаў у атрыманні выкупных пазык за маёнткі. Маці, Антаніна Мікалаеўна з Лукашэвічаў вяла хатнія справы, выхоўвала дзяцсй. Пасля Івана нарадзіліся яшчэ Антон, Антаніна-Аліна, Юліян, Генрых, Вікторыя. Усіх трэба было паставіць на ногі, даць адукацыю. Антон скончыў Медыка-хірургічную акадэмію ў Пецярбургу, служыў лекарам пры 18-й артылерыйскай брыгадзе ў Кіеўскай акрузе, Юліян пасля заканчэння Новаалександрыйскага інстытута сельскай гаспадаркі і лесаводства стаў аграномам-лесаводам, быў павераным сваёй маці па арэндзе фальварка Мархачоўшчына (а яго арандавалі Неслухоўскія з 1863 года), затым працаваўтэхнікам экспедыцыі ў Томскай губерні, у землеўпарадчых партыях у Курску; Генрых жа скончыў Пецярбургскі універсітэт і служыў прысяжным павераным у Мінскім акруговым судзе. Сям'я Неслухоўскіх жыла ў Мінску ва ўласным доме, які стаяў на вуліцы Юр'еўскай пад нумарам 23. У сваей кнізе «Мінскія абразкі» Зоф'я Кавалеўская адзаначыла, дарэчы, што належаў ён «да вельмі ведо мых, неадлучных ад горада» дамоў. Тут збіралася інтэлігенцыя, абмяркоўваліся мясцовыя грамадскія і культурныя падзеі. Люцыян Юр'евіч сачыў за навінкамі краёвай літаратуры, выпісваў часопіс "Тэка віленьска» і, відаць, не надта стрымліваў сябе ў выказваннях пра існуючыя парадкі У ліпені 1864 года паліцыя ўстанавіла за ім строгі бестэрміновы нагляд, ад якога ён быў вызвалены толькі ў кастрычніку 1868 года. Магчыма, гэтае становішча Люцыяна Юр'евіча паўплывала на тое, што не ён, калі надышоў час вучобы Івана і Антона, хадайнічаў наконт выдачы пасведчання аб далучэнні сыноў да шляхецкага роду, а Антаніна Мікалаеўна. Перасцярога зусім нялішняя ва ўмовах усеагульнай падазронасці, выкліканай урадавай рэакцыяй, што лютавала пасля паражэння студзеньскага паўстання. Маленства Івана прыпала на час, калі ўсе жылі ў прадчуванні злачных палітычных падзей, у чаканні скасавання прыгону і ўвогуле нейкіх грамадосіх зрухаў і перамен. Атмасфера сям'і Неслухоўекіх, дзе госці і і гаспадары бесперашкодна выказвалі свае думкі і нават патаемныя надзеі, спрыяла абуджэнню грамадзянскай свядомасці хлопчыка, сутыкала яго з пакутлівым пошукам адказу на пытанні, якія хвалявалі дарослых. Многія з гэтых пытанняў будуць прасветлены пазней зарывай паўстання 1863 года і ўвойдуць у падтэкст твораў паэта як спада рожнікі пякучай памяці аб няспраўджаных памкненнях бацькоў Ясь (так клікалі Івана дома) рос жвавым і непаслухмяным хлопчыкам. Таму, мусіць, і аддалі яго ў прыватны пансіён настаўніка Ціля. Пазбаўлсны бацькавай увагі і мацерынай ласкі, адарваны ад роднай хаты, дзе мог бываць толькі ў нядзелю і на святы, ён вельмі нудзіўся ў пансіёне. Кожны раз, калі адведваў бацькоў ён балюча перажываў развітанне з імі, а аднойчы склаў верш. Было яму тады дзевяць гадоў. Дасягнуўпш чатырнаццацігадовага ўзросту, Ясь паступіў у Мінскую класічную гімназію, адразу ў трэці клас. Вучыўся ён добра і на пачатку наступнага навучальнага года быў узнагароджаны пахвальным лістом У першыя дні чэрвеня 1866 года, калі Ясь канчаў чацвёрты клас, гімназію наведаў куратар Віленскай вучэбнай акругі Карнілаў. Зацятаму цемрашалу і неадступнаму правадніку палітыкі Мураўева-вешальніка ў сiстэме асветы на тэрыторыі так званага Паўночна-Заходняга краю падалося, што ў Мінскай гімназіі пануе празмерна вальналюбны дух, ды і мараль не вернападданіцкая ў вучняў a іх тут зашмат; ажно 325, можна б тагосяго і выключыць, бо «дзіцячыя свавольствы маюць асаблівы мясцовы характар і вызначаюцца езуіцтвам, асцярожнасцю, фальшывасцю, злапамятнасцю». У выніку чатыры настаўнікі былі звольнены са службы, а сем гімназістаў трапілі пад следства за падкінутыя лісты... Сведка гэтых падзей Іван Неслухоўскі шчасліва дайшоў да апошняга класа і скончыў гімназію ў 1870 годзе ў ліку лепшых вучняў.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12