Пiсалася ў добрай веры ....

Аднойчы ўжытыя ці асвоеныя мастацкія з'явы, вобразы, матывы вярталіся ў творчасць паэта ў адпаведнасці з новымі жыццёвымі асацыяцыямі і напаўняліся іншым ці дадатковым сэнсам Бадай аднолькавай, эквівалентнай лексікай выводзіцца малюнак душнага летняга дня ў напісаным па-беларуску вершы «Каршун” і ў лірычным польскамоўным варыянце «Спёка перад навальніцай» («Скаціна забілась у цень» — «У цень густы ідзе на схоў жывёла»; «I рыбкі ў рэчачцы на дне, пад куст хаваючысь, стаяць» — «I рыбкі дзесь схаваліся на дне»). Аднак у першым выпадку пейзажная замалёўка перадае пэўны стан прыроды і адпаведны парадак рэчаў у ей, які парушаецца нечаканым уварваннем каршуна, у выніку чаго ахвярай драпежніка становіцца бяскрыўдная птушка, якраз як у заўважаных аўтарам стасунках мясцовага сялянства і падобнага на каршуна карчмара. У другім жа выпадку ствараецца малюнак, дзе ўсё ідзе сваей чаргою, і паказваецца, што духата летняга дня - гэта пераднавальнічны стан прыроды. У адным вершы з'явы прыроды дапаўняюцца паралеллю з жыцця грамадства, а ў другім з'явы прыроды можна перанесці на грамадства толькі праз алегорыю. Аднолькавыя штрыхі - дэталі ў адэкватным лексічным афармленні ўводзіць паэт для паўнаты асенняга абразка ў два аднайменныя польска-моўныя вершы «Восень». На аснове адной гукапераймальнай імітацыі птўшыных галасоў напісаны вершы «Вясновай парой» і «Што птушкі казалі», адзін з якіх і ёсць варыянт храналагічна першага. У варыянтах вершаў і ў паэтычных рэмінісцэнцыях паўтараліся тыя матывы, з якіх якраз і складваўся ўстойлівы вясковы вобраз роднага краю Лучыны, гараджаніна і патомнага шляхціца. Гэта абумоўлівала і да гэтага найперщ абавязвала беларускае слова. Зварот да яго супадаў з дэмакратычным ідэалам часу і набліжаў да найбольш адпаведнай тутэйшым формам светасузірання мастацкай праўды, спрыяючы вызначэнню нацыяльна-светапоглядных арыенціраў у творчасці аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Тыпова беларускую ментальнасць паэзія Лучыны рэалізоўвала ў рэчышчы сцвярджэння прыродных пачаткаў натуры чалавека як неабходнай умовы яго жыццядзейнасш, а таксама ў працэсе выпрацоўкі рытмічнай арганізацыі паэтычнай мовы. Будучы выдатным версіфікатарам і схіляючыся ў беларускамоўнай творчасці да сілабатанічнага вершаскладання, Янка Лучына тым не менш узоры класічнай сілабатонікі пакінуў толькі ў перакладах з Сыракомлі. У арыгінальнай жа творчасці на беларускай мовс ён ішоў на спалучэннс народнатанічнай рытмікі і кніжнай сілабатанічнай сістэмы. Паэтычныя творы Янкі Лучыны развівалі ў беларускай літаратуры лірычныя інтанацыі і псіхалагізм, прадвызначаючы і стымулюючы тым самым адраджэнскі ўздым беларускага літаратурнага жыцця на пачатку XX стагоддзя.

Уладзімір Мархель


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12