Пiсалася ў добрай веры ....

Перакладам у поўным сэнсе нельга лічыць і своеасаблівую інтэрпрэтацыю другой часткі верша Сыракомлі «Не я пяю», у якой гаворыцца пра сувязь паэзіі з народам. Узнаўляючы радкі сыракомлеўскага разумения народнасці паэзіі, Лучына імкнуўся надаць перакладу больш выразнае грамадзянскае гучанне. Узмацнення думкі пра непарыўную еднасць паэта з народам Лучына дасягнуў тут праз вобразныя запазычанні з фальклору («як асіна, грудзь трасецца») і праз лексічныя адхіленні ад арыгінала (лірычны герой Лучыны не толькі чуе народную радасць ці гора, а зліўся з простым людам па добрай волі і заўседы дзеліць з ім долю, і нядолю). 3 Сыракомлі Лучына пераклаў яшчэ і паэму «Нядзеля» — праўда, не на беларускую мову, а на рускую. Але моўны выбар тут меў свае прычыны. Лучыну, відаць, чымсьці (можа, адвольнасцю) не вельмі задавальняў пераклад «Нядзелі», зроблсны наўгародскай паэтэсай Вольгай Чумінай, якой ён, дарэчы, калі яна перастварала гэтую паэму паруску, дапамагаў парадамі. Узнікла, такім чынам, творчае суперніцтва, якое нікому не прынесла паражэння, але пазначыла індывідуальныя эстэтычныя густы, здавалася б, блізкіх паводле дэмакратычнага светаразумення і мастацкіх прынцыпаў аўтараў. Янка Лучына, напэўна, перапісваўся з Вольгай Чумінай, калі наладжваў кантакты з «Вестником Европы», дзе наважваўся знасміць рускую публіку з польскай паэзіяй, у прыватнасці з перакладзенымі ім на рускую мову вершамі Адама Асныка Аднак супрацоўніцтва з рускім часопісам нс атрымалася. Якая тут паўстала перашкода, невядома. Невядома таксама, іді быў аўтар «Паляўнічых акварэлек” асабіста знаёмы з Чумінай. Гэтая старой ка біяграфіі Лучыны пакуль не адгорнута. Цікава, што Янка Лучына ўскладаў на сябе ролю пасрэдніка паміж польскай і рускай літаратурамі. Дзеля паглыблення польска-рускага літаратурнага ўзаемазнаёмсгва і збліжэння беларускі паэт перакладаў на рускую мову творы польскіх аўтараў (захаяаліся толькі пераклады з Адама Асныка), а па-польску ўзнаўляў рускіх паэтаў: вершы Вольгі Чумінай, сярод якіх перифраза «Лірніка вясковага» Сыракомлі «Оглянусь ли кругом», верш Мікалая Някрасава «Забытая деревня», байкі Івана Крылова, асобныя творы Уладзіміра Салаўёва і Аляксея Хамякова. Калі да гэтага дадаць, што ў актыве Лучыны былі яшчэ і польска-моўнае наследаванне Іенрыху Іейнэ, і пераклад уступнай часткі гамераўскай «Іліяды», які з выключным майстэрствам перадаваў на польскай мове антычны гекзаметр, што паэт працаваў і ў празаічных жанрах (запіс успамінаў удзельніка паўстання 1863 года на Міншчынс, нарыс “С праздничной поездки»), то можна пераканацца, наколькі шматгранны быў талент Янкі Лучыны, наколысі шырокі быў дыяпазон яго творчых інтарэсаў і як напружана, самаахвярна працаваў йн, не заўсёды маючы надзею ўбачыць напісанае ў друку. Пры жыцці паэт убачыў толькі адну сваю кнігу — «3 крывавых дзён». Але і тая была выдадзена, па сутнасці, ананімна. Уласнага ж зборніка польскіх твораў «Паэзія» Лучына ўжо не дачакаўся. 1б ліпеня 1897 года ён памёр, так і не давёўшы ў адпаведнасці з сваімі высокімі эстэтычнымі патрабаваннямі да канчатковай рэдакцыі варыянты беларускіх твораў, аб'яднаных пазней удзячнымі нашчадкамі ў кнігу «Вязанка». Варыянты гэтыя ўзніклі на аснове аўтарэмінісцэнцый паэта, даволі частых у яго творчасці. Так, верш «Стары ляснік» традыцыйна разглядаецца як лучынаўскі самапераклад раздзела «Стары паляўнічы» з паэмы «Паляўнічыя акварэлькі...». Разам з тым гэта арыгінальны твор, які мае прыкметы самастойнасці, выяўленай у нязначнай змене назвы і ў беларускамоўнай інтэрпрэтацыі тэмы, першасна раскрытай аўтарам па-польску. Таму «Стары ляснік» уяўляе сабой не так пераклад «Старога паляўнічага», як паўторнае, беларускае пераасэнсаванне ўжо выказаных уражанняў.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12