Пiсалася ў добрай веры ....

Услед за «Ямшчыком» з'явілася «вольнае наследаванне» Сыракомлевай гутаркі «Горсць пшаніцы». Напісаная ў 1856 годзе, яна не страчвала сваёй вастрыні і ў дзевяностыя гады, ва ўмовах далейшага выспявання нацыянальнай свядомасці беларусаў. Узнаўляючы «Горсць пшаніцы» па-беларуску Лучына пайшоў па шляху пераказу галоўнай думкі польскага твора. Такая форма засваення іншамоўнай паэзіі была вы* клікана хутчэй за ўсё' жаданнем зрабіць гэтую народную гутарку ў нейкай ступені самастойнай з'явай беларускай літаратуры і там самым узмацніць яе надзённасць. У адрозненне ад Сыракомлі апавядальнік у Лучыны не пабочны, аб'ектывізаваны назіральнік, а непасрэдны ўдзельнік падзей. Каб надаць «Горсці пшаніцы» большую дынамічнасць, Лучына не падзяліў твор на часткі і, скараціўшы яго памер з 206 да 136 радкоў, сцісла перадаў змест арыгінала. Старшына Піліп у Лучыны, як і ў Сыракомлі стары войт Шчэпан, пасылае сваіх сыноў у чужыя краі на выпрабаванне, каб пасля, калі яны вернуцца дамоў, цвёрда ведаць, хто з ІХ зможа замяніць яго на паоедзе. Андрэй і Янка (у Сыракомлі — Васілі і Грэгоры) не апраўдалі надзеі бацькі, бо пачалі пагарджаць звычаямі і культурай свайго народа. 3 гэтага выпрабавання ўзмужнелым патрыётам выходзіць Грыгор (у Сыракомлі — Шыман), Дбаючы пра лепшыя ўраджаі ў родным краі, ён прывозіць з Украіны мяшок пшаніцы, каб раздаць яе «па горсці» аднавяскоўцам... Узнавіўшы сыракомлеўскую гутарку на беларускай мове, Лучына паставіў «Горсць пшаніцы» на службу развіццю не толькі роднай літаратуры, але і абуджэння нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Гэтым творам Лучына ўслед за Сыракомлем сцвердзіў, што сапраўдны патрыёт заўсёды імкнецца прынесці карысць свайму народу. Патрыятычная тэма, глыбока распрацаваная вясковым лірнікам, знайшла працяг яшчэ ў адным перакладзе Лучыны — у вершы «Бусел». Не прытрымліваючыся літары арыгінала, перакладчык паэтычна дакладна перадаў з'адуму, настрой і дынаміку гэтага алегарычнага верша Сыракомлі. Іужлівасць ростані з родным улоннем, дзе былі спазнаны радасныя хвіліны, і няпэўнасць шчаслівага вяртання з чужыны — словам, мінорны настрой ачалавечанага паэтам оусла, што збіраецца ў вырай,.ашчадна перанесены з польскамоўнага тэксту ў пераклад. У цэлым перакладчыкў Янку Лучыну ўласцівы свабодны падыход да арыгінала, адметны ў кожным асобным выпадку, Калі ў «Горсці пшаніцы», вызначанай беларускім паэтам як «вольнае наследаванне”, змест Сыракомлевага твора перададзены скарочана, то ў вершы «Надта салодкія думкі» тэкст, наадварот, пашыраны. Тут Лучына значна аддаліўся ад лексікі арыгінала, хоць і захаваў форму верша ў будове страфы. «Надта салодкія думкі” — гэга верш, напісаны па матывах польскага твора: думка Сыракомлі пра няплённасць сентыментальнай мары, яе адарванасць ад рэчаіснасці перададзена не толькі ў пашыраным памеры, але і ў іншай паслядоўнасці некаторых вобразаў, якія служаць яе раскрыццю; шаснаццаць дадатковых радкоў уяўляюць сабой дапоўненае асацыятыўнае прачытанне падтэксту арыгінала; асобныя Сыракомлевы параўнанні, захаваныя Лучьшай, пастаўлены ў іншы кантэкст або суаднесены з іншымі рэаліямі, якія зыходзяць пераважна ад наследавальніка.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12